Мікалай Кузьміч Навумчык
Мікалай Кузьміч Навумчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1916 |
Месца нараджэння | Мінск |
Дата смерці | 17 лютага 1994 (77 гадоў) |
Месца смерці | Чарнігаў |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1937—1957 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Кузьміч Навумчык (1916—1994) — лётчык-ас, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Навумчык нарадзіўся 15 ліпеня 1916 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў спачатку на кандытарскай фабрыцы «Камунарка», затым на станкабудаўнічым заводзе. Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1937 годзе Навумчык быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1941 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да лютага 1945 года гвардыі капітан Мікалай Навумчык камандаваў эскадрылляй 42-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 216-й змешанай авіядывізіі 4-й паветранай арміі Паўночна-Каўказскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 39 паветраных баях, збіўшы 8 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 мая 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Навумчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 907[1].
У 1946 годзе Навумчык скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[2]. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка Навумчык быў звольнены ў запас. Жыў у Чарнігаве. Памёр 17 лютага 1994 годзе, пахаваны на Яцэўскіх могілках Чарнігава[1].
Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].
У Чарнігаве, на доме дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Мікалай Кузьміч Навумчык на сайце «Героі краіны»
- ↑ Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В.Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. (руск.)
- Коллектив авторов. История командного факультета Военно-воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контракт РЛ», 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7. (руск.)
- Лазарев Х. Г. Братство, рождённое в огне. — Орджоникидзе, 1976. (руск.)
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Мінску
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Чарнігаве
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Парада Перамогі
- Афіцэры СССР